|
Пятрусь Броўка
нарадзіўся ў в.
Пуцілкавічы на
Ушаччыне. Гэты край
даў беларускай
літаратуры такіх
вядомых мастакоў
слова, як В. Быкаў,
Р. Барадулін, Е.
Лось, С. Законнікаў.
З маленства Пятрусь
зведаў цяжкую працу,
няпростае чалавечае
жыццё, хараство
роднай прыроды. На
навучанне ў сям'і не
хапала сродкаў. З
трынаццаці гадоў
Пятрусь пачаў
працаваць: быў
перапісчыкам у
валасным ваенным
камісарыяце,
справаводам у
выканкоме,
рахункаводам у
саўгасе, старшынёй
сельсавета. З 1927
г. ён - адказны
сакратар газеты "Чырвоная
Полаччына" і
адначасова кіраўнік
мясцовай філіі "Маладняка".
Менавіта ў гэтай
газеце з'явіліся
першыя вершы Броўкі.
Неўзабаве ён пакінуў
Полацк: прага да
ведаў, жаданне
пашырыць сваю
адукацыю прывялі яго
ў 1928 г. на
літаратурна-лінгвістычнае
аддзяленне
Белдзяржуніверсітэта.
У гонар Петруся
Броўкі ў нашай школе
стораны куточак,
прысвечаны яго жыццю
і творчай дзейнасці,
дзе размешчаны
фотаздымкі, лісты да
сяброў, фоназапісы,
лепшыя літаратурныя
творы паэта. Вучні
разам з настаўнікамі
школы ў прошлым
навучальным годзе
наведалі радзіму
паэта, сустракаліся
з блізкімі яму
людзьмі, занатавалі
фоназапісы гэтых
размоў, наведалі
мемарыяльны пакой у
Вялікадолецкай
сярэдняй школе.Быў
сабраны багаты і
цікавы матэрыял, які
скарыстоўваецца
настаўнікамі і
вучнямі на ўроках не
толькі беларускай
мовы і літаратуры,
але і пры
правядзенні
тэматычных і класных
гадзін. Традыцыйнымі
сталі літаратурныя
чытанні вершаў
Пятруся Броўкі,
завочныя экскурсіі
па радзіме паэта,
творчыя вечары. Бо
адной з прыярытэтных
выхаваўчых задач
нашай школы
з'яўляецца выхаванне
патрыятычных адносін
да спадчыны нашага
народа, краіны, мовы.
Трыццатыя гады -
час інтэнсіўнага
станаўлення таленту
Броўкі. У гэты
перыяд з'явіліся яго
першыя кнігі "Прамова
фактамі", "Гады як
шторм" (абедзве
1930), "Цэхавыя
будні" (1931) і інш.
Дружба, каханне,
радасць сумеснай
працы, добры свет
людскіх
узаемаадносін,
чалавечых пачуццяў
зрабіліся крыніцай
ранняй лірыкі паэта.
У 1940 г. выйшаў
зборнік паэта "Шляхамі
баравымі", у якім
яго талент дасягнуў
высокай паэтычнай
вяршыні. Калі
пачалася вайна,
Броўка быў сярод тых,
хто першымі
з'яўляліся на
прызыўныя пункты. Ён
працаваў
інструктарам-літаратарам
франтавой газеты "За
Советскую
Белоруссию" на
Бранскім і Заходнім
франтах,
супрацоўнічаў у
партызанскім друку.
Балючыя, шчымлівыя
сюжэты яго вершаў,
балад, паэм,
прысвечаных
вайне.Тэма вайны
працягваецца і ў
лепшай паэме Броўкі
"Голас сэрца"
(1960). Яна
прысвечана маці
паэта, якая загінула
ў Асвенцыме. Паэтычны
талент Броўкі
дасягнуў вяршыні ў
60-70-ыя гады.Выйшлі
ў свет зборнікі "Пахне
чабор" (1959),
"Далёка ад дому"
(1960), "Між
чырвоных рабін"
(1969), "Калі ласка"
(1972) і інш. Яны
вызначаюцца тонкім
лірызмам,
эмацыянальнай
шчодрасцю,
гуманістычным
пафасам.
Мілагучнасцю,
шчымлівай пяшчотай
напоўнены вершы "Пахне
чабор…", "Александрына",
якія сталі цудоўнымі
песнямі. Пятрусь
Броўка вядомы перш
за ўсё як паэт.
Аднак з юных гадоў і
да апошніх дзён ён
пісаў і прозу. Пяру
пісьменніка належаць
зборнікі аповесцей
"Каландры" (1931),
нарысаў "Ураджай" (з
П. Глебкам, 1933),
"Месяц у
Чэхаславакіі"
(1952), раман "Калі
зліваюцца рэкі"
(1957), зборнік
апавяданняў "Разам з
камісарам" (1974).
Паэзія П.Броўкі –
гэта голас нашага
сучасніка, якога
хвалююць пытанні
вайны і міру, жыцця
і смерці, любові і
нянавісці. |